СПАРТЫ́ЎНА-СТРАЛКО́ВЫ КО́МПЛЕКС імя маршала Сав. Саюза С.К.Цімашэнкі, спартыўнага камітэта Міністэрства Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, асноўная база падрыхтоўкі нац. зборных каманд па стралк. спорце. Пабудаваны ў Мінску ў 1972 (рэканструяваны ў 1978); пл. 12 га.
Мае гал. павільён для стральбы з 4 закрытымі цірамі (10-, 25- і 50-метровыя, 10-метровы «бягучы дзік») і адкрытыя ціры (25-, 50- і 300-метровыя, 4 асобныя 50-метровыя «бягучы дзік», цір для стэндавай стральбы з 2 круглымі і 1 траншэйным стэндамі). Ціры абсталяваны для стральбы з усіх відаў спарт. стралк. зброі. Маюць мех. і электронныя ўстаноўкі з дыстанцыйным кіраваннем. Інфармацыя пра вынікі стральбы выдаецца на электроннае табло. Праводзяцца міжнар. і рэсп. спаборніцтвы.
т. 15, с. 100
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)